The Night Gwen Stacy Died
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/2/25/%D0%92%D0%BE%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B0_%D0%B2%D1%8B%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%83_The_Amazing_Spider-Man_-_121.jpg)
«Ноч, калі памерла Гвен Стэйсі» (англ.: «The Night Gwen Stacy Died») — сюжэтная арка, падзеі якой разгортваюцца ў выпусках комікса «The Amazing Spider-Man» #121—122 выдавецтва «Marvel Comics». Сюжэт, напісаны Джэры Конвеем і праілюстраваны Гілам Кейнам і Джонам Ромітай-старэйшым, стаў пераломнай падзеяй у жыцці супергероя Чалавека-павука: злыдзень Зялёны Гоблін выкрадае яго сяброўку Гвен Стэйсі, якая гіне падчас іх бою.